Associated Press: ЗША дапамогуць Украіне боепрыпасамі на $275 мільёнаў

У ЗША рыхтуюць пакет ваеннай дапамогі для Украіны / Associated Press
У ЗША рыхтуюць пакет ваеннай дапамогі для Украіны / Associated Press

Пентагон мае намер адправіць у Кіеў ваенную дапамогу на суму 275 мільёнаў долараў. Па заяве афіцыйных асоб, па меры набліжэння зімы гэта павінна падтрымаць намаганні вайскоўцаў па выцясненні расійскіх войскаў з ключавых раёнаў на поўдні Украіны.

Як паведамляе Associated Press, аб новым пакеце плануецца аб'явіць 28 кастрычніка. У асноўным дапамога будзе накіравана на папаўненне боепрыпасаў для ўжо існуючых сістэм узбраення. У тым ліку — для высокамабільных артылерыйскіх ракетных сістэм HIMARS, якімі Украіна паспяхова карыстаецца ў бітвах з Расіяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі