Астана абвяргае вылет Бакіева ў Мінск
Курманбек Бакіеў, пра чыю адстаўку з пасады прэзідэнта Кыргызстана было абвешчана 16 красавіка, не пакідаў тэрыторыі Казахстана. Зараз ён знаходзіцца ў горадзе Тараз на поўдні краіны, паведамляе сайт Lenta.ru. У адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі таксама не валодаюць інфармацыяй пра пералёт звергнутага кіргізскага лідэра ў Беларусь, піша выданне. Раніцай 17 красавіка некаторыя медыі са спасылкай на ананімныя крыніцы паведамілі, што Бакіеў нібыта вылецеў з Казахстана ў Беларусь. У Тараз, дзе ён падпісаў заяву аб адстаўцы, былы прэзідэнт прыбыў увечары 15 красавіка.