Астравецкі ідэолаг заяўляе, што большасць яго землякоў - за будаўніцтва АЭС
Большасць жыхароў Астравецкага раёна выступаюць за будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў іх рэгіёне. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама па ідэалагічнай працы Віктар Свіла.
Паводле яго слоў, людзі пераважна ўспрынялі вестку пра будаўніцтва АЭС "аптымістычна і прагматычна" ды звязваюць з ёй паляпшэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў раёне. Ідэалагічны працаўнік спасылаецца на вынікі праведзенага анкетавання насельніцтва.
Дарэчы, за два тыдні ў Астравецкі выканкам звярнулася больш за 400 чалавек, якія хацелі б працаваць на будаўніцтве АЭС і на аб'ектах, якія будуць створаныя ў яе наваколлі.
Інтэрфакс