Atoms for Peace: новае відэа (глядзець)

Atoms for Peace выпусцілі новы кліп на песню "Before Your Very Eyes" з дэбютніка гурта "Amok". Яго афіцыйная прэм'ера адбылася 16 кастрычніка падчас выступу каманды Тома Ёрка ў Галівудзе.


"Before Your Very Eyes" — трэцяе відэа, знятае на песні з "Amok". Яно вытрымана ў змяшанай тэхніцы: у ім лялечныя эпізоды чаргуюцца з апрацаванымі выявамі Тома Ёрка.


Atoms for Peace — сайд-праект лідара Radiohead Тома Ёрка. У ім бяруць удзел басіст Red Hot Chili Peppers Флі, прадзюсар Radiohead Найджэл Годрыч, бубнач Джоі Варонкер і перкусіяніст Маўра Рэфоска.

Паводле lenta.ru

Фота: www.allaboutjazz.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі