Аўтаматызаваная сістэма памежнага кантролю ў Беларусі амаль гатовая
У Беларусі амаль скончана стварэнне адзінай аўтаматызаванай сістэмы памежнага кантролю. Пра гэта сёння паведаміў агенцтву БЕЛТА начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка. Паводле яго, цяпер ідзе наладка абсталявання і сувязі, у бліжэйшы час павінныя паступіць базы даных ад зацікаўленых праваахоўных органаў.
Аўтаматызаваная сістэма дазволіць у некалькі разоў скараціць час прахаджэння памежнага кантролю, выключыўшы пры гэтым уплыў такіх чалавечых фактараў як стомленасць і няўважлівасць. Новае абсталяванне павінна дазволіць у рэальным часе кантраляваць сітуацыю на ўсіх пунктах пропуску, вызначаць сапраўднасць дакументаў, счытваць звесткі з пашпарту і звяраць з базай даных.
Аляксандр Цішчанка адзначыў, што існаванне дазвольнага штампа ў пашпартах не вырашала праблемаў памежнага кантролю, і памежнікам даводзілася рабіць паўторную праверку.
Мяркуецца, што адзіная аўтаматызаваная сістэма памежнага кантролю пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2008 года.