Аўто ў Віцебску збіла на пераходзе жанчыну з двума дзецьмі
У Віцебску на пешаходным пераходзе жанчыну з двума дзецьмі збіў легкавы аўтамабіль. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.
Аварыя адбылася каля 12.30 на рэгуляваным пешаходным пераходзе па Маскоўскім праспекце. Шасцігадовую дзяўчынку шпіталізавалі з пераломам нагі.
У вазочку жанчына везла аднагадовага хлопчыка. Паводле інфармацыі "Народных навінаў Віцебска", хлопчык праляцеў у вазочку каля дзясятка метраў. У яго — удары ілба ды ранкі на носе і вуснах. Маці з хлопчыкам пасля агляду ў лякарні адпусцілі дадому.
Праваахоўнікі высвятляюць абставіны здарэння.