У ДТЗ пад Гроднам загінуў матацыкліст
Аварыя з удзелам матацыкла пад Гроднам / Telegram
Пад Гроднам у ДТЗ загінуў матацыкліст. Яго 17-гадовая дачка трапіла ў лякарню.
Смяротная аварыя адбылася ўвечары 6-га чэрвеня на трасе Мінск — Гродна. Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 18:00 на адным са з'ездаў з трасы 44-гадовы кіроўца матацыкла Kawasaki сутыкнуўся з грузавіком DAF з паўпрычэпам.
Мужчына загінуў на месцы здарэння. Яго 17-гадовую дачку, якая таксама знаходзілася на маатацыкле, шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці.