Аўтобус з мінскімі актывістамі затрымалі ў другі раз

Аўтобус з прадстаўнікамі дэмакратычнага руху Мінска, які накіроўваўся ў Свіслач на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню памяці паўстанцаў 1863 года, паўторна затрымалі ў Баранавічах.
Нагадаем, раніцай, у 8.30 дзяржынскія міліцыянты першы раз затрымалі аўтобус. Праз тры гадзіны, перапісаўшы пашпартныя звесткі пасажыраў, яны ўсіх адпусцілі. Аднак каля Баранавічаў аўтобус зноў затрымалі.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік групы гісторык Антон Астаповіч.

“Я цяпер у кабінеце аператыўнікаў крымінальнага вышуку. З мяне бяруць тлумачэнні, што мы не правозім спіртазмяшчальную вадкасць. Па словах міліцыянтаў, нібыта паступіў званок, што мы вязем спірт”.

Па словах Астаповіча, пасля таго, як іх адпусцяць, яны вернуцца ў Мінск, паколькі ўсё адно не паспеюць на мерапрыемствы ў Свіслачы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі