Авіякампанія "Белавія" скарачае колькасць рэйсаў у Тэль-Авіў
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / sb.by
Нацыянальная кампанія "Белавія" паведаміла, што скарачае колькасць рэйсаў у Тэль-Авіў.
Прычына ў тым, што Ізраіль унёс Беларусь разам з яшчэ шэрагам краін у так званы чырвоны спіс. Краіны з гэтага спісу аднесены да вельмі небяспечных з пункту гледжання распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.
Згодна з летнім раскладам самалёты "Белавія" павінны лётаць у Тэль-Авіў з Мінска шэсць разоў на тыдзень — кожны дзень, акрамя суботы. На гэтым тыдні будзе толькі два рэйсы — 14 і 18 ліпеня. На наступным — тры (21 ліпеня, 23 ліпеня і 25 ліпеня).
Грамадзянам Ізраіля забаронена выязджаць у краіны з максімальнай рызыкай заразіцца COVID-19, а тыя, хто прыбываюць з гэтых краін, павінны выконваць у Ізраілі каранцін, нават калі ў іх ёсць прышчэпка ад каранавіруснай інфекцыі.
Нагадаем, зараз у свеце назіраецца ўздым захворвання COVID-19. Новую хвалю справакаваў штам "дэльта". Лічыцца, что ён больш небяспечны за "ўханьскі". Захворванне ў гэтым выпадку развіваецца вокамгненна — хутчэй адбываецца пераход да цяжкай формы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.