Індыйскі штам COVID-19 ужо ў Мінску
У медыцынскай лабараторыі / БЕЛТА
У Мінску выяўлены носьбіты індыйскага штаму каранавіруса, паведамляе міністэрства аховы здароўя Беларусі. Характэрныя мутацыі шыпападобнага бялку выявілі ў 10 узорах, узятых на даследаванне.
У іншых рэгіёнах Беларусі носьбітаў гэтага штаму, які атрымаў назву "дэльта", пакуль не выявілі.
"Дэльту" выявілі ў Індыі ў кастрычніку мінулага года. У цяперашні час гэтая мутацыя актыўна распаўсюджваецца ў Еўропе, выцясняючы "брытанскі" штам. Мяркуючы па ўсім, менавіта "дэльта" справакавала выбухны рост захворвання каранавірусам у Маскве. За тры тыдні колькасць зноў выяўленых выпадкаў каранавіруса павялічылася тут практычна ў два разы. Пры гэтым 90% усіх новых выпадкаў захворвання звязана менавіта з "дэльтай".
Што вядома пра індыйскім штам
Небяспека індыйскага штаму каранавіруса заключаецца ў тым, што гэты варыянт пры пранікненні віруса ў клеткі становіцца устойлівым да антыцелаў, кажа Аляксандр Гінцбург, дырэктар расійскага НДЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамаліі, дзе распрацоўвалі вакцыну "Спутник V".
Гэты штам не разбурае клеткі, а пераходзіць з адной у іншую, "утвараючы шмат'ядравыя клеткі, тым самым, калі ён ужо пракраўся ўнутр, ён становіцца вельмі ўстойлівым да антыцелаў, якія ў крыві цыркулююць, у гэтым яго хітрасць", — распавядаў Гінцбур у інтэрв'ю агенцтву РІА Новости.
Раней Гінзбург таксама казаў, што індыйскі штам "больш злы" за ўханьскі. Захворванне ў гэтым выпадку развіваецца вокамгненна — хутчэй адбываецца пераход да цяжкай формы.
Гэта пацвярджаюць і дадзеныя медыкаў, на якія спасылаецца прафесар Школы сістэмнай біялогіі Універсітэта Джорджа Мейсона (Вірджынія, ЗША) Анча Баранава. Па яе словах, што "дэльта" правакуе хуткае паражэнне лёгкіх.
"Пацыент паступае ў бальніцу з КТ-2, заўтра ў яго ўжо КТ-3, а паслязаўтра ён у рэанімацыі", — распавяла яна lenta.ru.
Але вакцына і ў гэтым выпадку можа дапамагчы – калі не прадухіліць хваробу, то палегчыць яе цячэнне, сцвярджаюць навукоўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.