Генерала Хаменку адпраўляюць у Нью-Ёрк расказваць пра "дасягненні Беларусі"

Сяргей Хаменка паедзе ў ЗША

Сяргей Хаменка паедзе ў ЗША / t.me/minjust_by/

Генерала Сяргея Хаменку адпраўляюць у Нью-Ёрк расказваць пра "дасягненні Беларусі". Намеснік Наталлі Качанавай у Савеце Рэспублікі возьме ўдзел у Саміце будучыні, які пройдзе ў штаб-кватэры ААН. Разам з ім у ЗША едзе былы міністр замежных спраў, а цяпер старшыня камісіі СР па міжнародных справах і нацбяспецы Сяргей Алейнік. Хаменка як "нацыянальны каардынатар па дасягненні мэт устойлівага развіцця" на саміце "прадставіць дасягненні Беларусі ў галіне ўстойлівага развіцця, а таксама давядзе прапановы нашай краіны па ўдасканаленні гэтай работы ў глабальным маштабе".

Сяргей Хаменка — ураджэнец Данецкай вобласці Украіны. У 1987 годзе скончыў Арджанікідзаўскую вучэльню МУС СССР, у 1997 годзе — Ваенную акадэмію ў Маскве, у 2009 годзе Ваенную акадэмію Беларусі. З 2014-га ачольваў Дэпартамент аховы МУС. З 2019-га быў намеснікам міністра ўнутраных спраў. Восенню 2021-га Аляксандр Лукашэнка зрабіў яго міністрам юстыцыі і ім ён быў да 2024 года.

Хаменка правёў "зачыстку" грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і назваў яе "інвентарызацыяй", якая праводзілася "органамі юстыцыі ва ўзаемадзеянні з праваахоўнікамі". Ён неяк заявіў, што Мінюст змагаецца ў РБ з нейкімі "нацменаўскімі ячэйкамі".

"Зачыстка" грамадзянскай супольнасці — адна з прычын накладання санкцый на рэжым Лукашэнкі. Сяргей Хаменка — фігурант заходніх "чорных спісаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі