Міністр юстыцыі заявіў, што ведамства будзе перашкодай для "нацменаўскіх ячэек"

Міністр юстыцыі заявіў, што ведамства будзе перашкодай для "нацменаўскіх ячэек"

Адной з найважнейшых ахоўных функцый дзяржавы з'яўляецца недапушчэнне дзейнасці некамерцыйных арганізацый (НКА), якія могуць шкодзіць нацыянальным інтарэсам краіны. Пра гэта на пасяджэнні калегіі Міністэрства юстыцыі 4 лютага заявіў кіраўнік ведамства Сяргей Хаменка

"Міністэрства юстыцыі, адпаведныя рэгіструючыя органы павінны стаць надзейнай перашкодай для ўсякага роду так званых нацменаўскіх ячэек і правадніком для канструктыўных грамадскіх арганізацый",перадае БЕЛТА ягоныя словы.

Цяжка патлумачыць, што менавіта хацеў сказаць міністр юстыцыі. "Нацменаўскі" азначае прыналежнасць да нацыянальна меншасці (нац-мен). Ці азначае гэта, што Мінюст будзе пераследаваць арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце?

Увогуле ж вынішчэнне НДА ў Беларусі ідзе з ліпеня 2021 года. За гэты час ліквідаваныя некалькі соцень грамадскіх арганізацый самай рознай скіраванасці — праваабарончыя, адукацыйныя, экалагічныя і нават дзіцячыя хоспісы ды аб'яднанні пчалаводаў-аматараў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі