Школу маладых менеджараў Sympa прызналі "экстрэмістамі"

Камітэт дзяржбяспекі / Еўрарадыё
Камітэт дзяржбяспекі / Еўрарадыё

Камітэт дзяржбяспекі 12 чэрвеня прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем" школу маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa. Адпаведная інфармацыя з'явілася на сайце МУС у пераліку "экстрэмісцкіх" арганізацый.

У Sympa "экстрэмісцкімі" прызнаныя тры вэб-старонкі школы і старонка ў Фэйсбуку. У КДБ сваё рашэнне тлумачаць тым, што нібыта ўдзельнікі Sympa публікавалі ў інтэрнэце "звароты ў мэтах інспіравання пратэсных настрояў у грамадстве" і распаўсюджвалі ілжывыя звесткі пра аспекты сістэмы дзяржкіравання.

У сакавіку сузаснавальніцу Sympa Таццяну Кузіну асудзілі на 10 гадоў. Яе абвінавацілі ў распальванні варожасці і змове з мэтай захопу ўлады.

На сайце Sympa місіяй праекта называецца прасоўванне рэформы сістэмы публічнага адміністравання ў Беларусі ў адпаведнасці з сучаснымі прынцыпамі і практыкамі. Праект запрашае яднацца людзей, якія хочуць палепшыць якасць кіравання ў Беларусі і даследуюць гэтую праблематыку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі