Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання каліноўца Андрэя Сяргеева
Андрэй Сяргееў / АНТ
Каліноўца Андрэя Сяргеева, асуджанага ў Беларусі, затрымалі ў жніўня 2025 года. Затрыманне адбылося на памежным пункце ў Брэсце, калі мужчына накіроўваўся ў Польшчу — там ён працаваў кіроўцам-дальнабойшчыкам. Пра гэта даведаліся праваабаронцы з MAYDAYMog.
Сюжэт пра асуджаных у Беларусі добраахвотнікаў палка Каліноўскага выйшаў на БТ у сярэдзіне чэрвеня. З яго стала вядома пра затрыманне Андрэя Сяргееўва (пазыўны "Кот"), пра што раней не паведамлялася. Пасля выхаду тэлесюжэта журналісты высветлілі, што ў Беларусь каліновец ездзіў, бо меў вялізныя праблемы са здароўем.
Праваабаронцы высветлілі, што пасля затрымання Сяргеева адправілі ў следчы ізалятар у Калядзічах. Прыкладна ў лютым 2026-га следства па яго справе завяршылі, і дакументы перадалі ў суд. У віну добраахвотніку паставілі, як перадае крыніца, "удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы", а таксама "справу Гаюна".
Які менавіта прысуд вынеслі добраахвотніку — невядома.