Жыхара Мар'інай Горкі пакаралі за ўхіленне ад прызыву 360 гадзінамі работ
Толькі некаторых караюць грамадскімі працамі
Жыхара Мар'інай Горкі пакаралі за ўхіленне ад прызыву ў беларускае войска 360 гадзінамі грамадскіх работ. Як піша раённая газета, у судзе 21-гадовы хлопец віну не прызнаў і сказаў, што не з'явіўся ў ваенкамат, паколькі не мог сысці з працы. Дзе ён працуе, выданне не ўдакладніла. Суд не прызнаў яго тлумачэнне падставай для няяўкі. Нядаўна жыхар Бярозы патлумачыў няяўку ў ваенкамат тым, што "баяўся лекараў". Яго аштрафавалі на 4800 рублёў.
Суды над ухілістамі праходзяць па ўсёй краіне. Не ўсіх караюць штрафамі ці адпраўляюць на грамадскія працы, іншых — у калоніі і на "хімію". У 2023 годзе за ўхіленне ад вайсковага прызыву было асуджана 266 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.