У Беларусі за ўхіленне ад вайсковага прызыву асуджана 266 чалавек

У Вярхоўным судзе сцвярджаюць, што ўхілістаў стала менш

У Вярхоўным судзе сцвярджаюць, што ўхілістаў стала менш / sb.by

У Беларусі ў 2023 годзе за ўхіленне ад вайсковага прызыву асуджана 266 чалавек. Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" паведаміў суддзя Вярхоўнага суда Уладзімір Давыдаў. Паводле яго слоў, такіх спраў стала менш. Напрыклад, у 2016-м было асуджана 676 чалавек, у 2021-м — 313, у 2022-м — 375 чалавек.

Давыдаў мяркуе, што дапамагла прафілактыка — тыя ж паказальныя працэсы, на якія прыводзілі прызыўнікоў.

Суды над ухілістамі праходзяць па ўсёй краіне. Некаторых караюць штрафамі ці адпраўляюць на грамадскія працы, іншых — у калоніі і на "хімію". Ёсць беларусы, якія ўцякаюць ад прызыву за мяжу і просяць там палітычнага прытулку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі