У выходныя ў Беларусі ападкі не прагназуюцца
У верасні ў Беларусі
У выходныя ў Беларусі ападкі не прагназуюцца. У суботу, 21 верасня, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +3 да +13 градусаў (у Мінску — ад +9 да +11), у дзённыя гадзіны — ад +19 да +25 (у сталіцы — 22-24 цяпла).
У нядзелю ўдзень будзе ад +15 на поўначы да +24 градусаў на поўдні краіны. У панядзелак на паўночным усходзе Беларусі магчымыя замаразкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.