Ці гатовая Беларусь да новай хвалі COVID-19? Спыталі медыка
Вакцына
Прыйшла восень, але "летняя хваля" COVID-19, падобна, толькі цяпер пачынае па-сапраўднаму захопліваць Усходнюю Еўропу, а з ёй і Беларусь. Віной усяму новы варыянт віруса пад назвай FLiRT.
Сімптомы па-ранейшаму ўключаюць чханне, закладзены нос, галаўныя болі, боль у цягліцах, млоснасць ці ваніты. Многія людзі таксама скардзяцца на знясіленне і агульную аслабленасць. Часам сімптомы падобныя на алергію або іншыя інфекцыі.
@euroradio.lite Ці гатовая Беларусь да новай хвалі COVID-19? Абмеркавалі з лекарам Станіславам Салаўём. #навіны #беларусь #новостибеларуси #медицинабеларусь
♬ original sound - Еўрарадыё.Лайт
Здаровы лад жыцця ніхто не адмяняў
— Меры прафілактыкі прыкладна ідэнтычныя таму, што і было пры любой рэспіраторнай інфекцыі. Неабходна мыць рукі, пажадана не чапаць рукамі вочы, калі дрэнна сябе адчуваеце, не хадзіць у публічныя месцы, каб не заражаць іншых.
Здаровы лад жыцця ніхто не адмяняў. Гэта значыць, лішняя вага — гэта фактар рызыкі цяжкага працякання захворванняў. Але ў глабальным плане гэта проста сезонная рэспіраторная інфекцыя. Таму старацца правільна харчавацца, нармальна спаць, фізічная актыўнасць і прышчэпкі.
І вакцынацыя, вакцынацыя, вакцынацыя.
Вакцына выходзіць пазней, чым з'яўляецца новы штам. Ці будзе яна ўсё яшчэ эфектыўная?
— Вакцыны, на жаль, адстаюць ад сучасных штамаў. Але нават старая дасць вам абарону ад цяжкага працякання хваробы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.