Па-беларуску выйшаў "Марсіянін" Эндзі Уіра
Гэта той самы бестселер Эндзі Уіра
Па-беларуску выйшаў "Марсіянін" Эндзі Уіра. І адразу ў трох фарматах — у выглядзе папяровага выдання, электроннай кнігі і аўдыякнігі. Гэта той самы бестселер, што разляцеўся на мільёны мемаў і паводле якога зняты фільм з Мэтам Дэйманам.
Пераклад і выданне кнігі сталіся магчымымі дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы, выдавецтва Gutenberg Publisher і аўдыявыдавецтва Audiobooks.by. А таксама пры фінансавай падтрымцы беларусаў і беларусак ЗША — Мікіты, Юрыя, Марыянны, Каці і Сяргея. Перакладчык пакуль пажадаў застацца ананімным.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.