Падлетак пашкодзіў 16 аўтамабіляў у Мінску, а потым здаўся міліцыі
Падлетак выпіў і пашкодзіў 16 машын
П'яны падлетак пашкодзіў аўтамабілі ў Мінску. Працверазеўшы, ён сам здаўся міліцыі, піша Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Прыйшоўшы ва ўчастак, хлопец 2008 года нараджэння расказаў, што напярэдадні ён адпачываў з сябрам, з якім выпіваў алкаголь. Раніцай ён знайшоў у сябе ў пакоі адламаныя дэталі ад аўтамабіляў. Калі ўсвядоміў свой учынак, то вырашыў здацца ў міліцыю.
У выніку агляду аўтамабіляў эксперты знайшлі сляды рук і сляды падэшвы абутку. Пазней пацвердзілася, што яны належаць гэтаму хлопцу.
На яго пачалі крымінальную справу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.