Мінінфарм забараніў 35 друкаваных выданняў

Кнігі, ілюстрацыйнае фота

Кнігі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Міністэрства інфармацыі забараніла для распаўсюду ў Беларусі 35 друкаваных выданняў, паведамляецца ў тг-канале ведамства.

"Усе гэтыя выданні здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам нашай краіны. Да такой высновы прыйшла рэспубліканская камісія па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі", — заяўляюць у Мінінфарме. Чыноўнікі страшаць прадаўцоў, што будуць пазбаўляць іх ліцэнзій, калі выявяць у продажы выданні з гэтага спісу.

Сам спіс, як гаворыцца ў паведамленні, павінен быць на сайце міністэрства, але выявіць яго ўвечары 21 лістапада так і не ўдалося.

Як расказвала Еўрарадыё, сёння ўдзень кіраўнік ведамства Марат Маркаў заявіў, што з Расіі ў Беларусь хлынула "экстрэмісцкая літаратура". Як вынікае з яго словаў, гаворка ідзе пра выданні, якія ў Расіі трапляюць пад вызначэнне "прапаганды ЛГБТ, бяздзетнасці, нетрадыцыйных сексуальных адносін", што забараняюць цяперашнія законы РФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі