У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка
Акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка
Акцыя, у якой узялі ўдзел блізу 15 чалавек, прайшла каля будынка Еўракамісіі ў Літве, піша Delfi.
Прысутныя на мерапрыемстве спрабавалі прыцягнуць увагу да становішча Васіля Верамейчыка, нядаўна перададзенага рэжыму Лукашэнкі. У Беларусі яму можа пагражаць смяротнае пакаранне.
20 лістапада стала вядома, што былы баец палка Каліноўскага Васіль Верамейчык быў экстрадаваны ў Беларусь. Яго затрымалі 13 лістапада ў Ханоі, верагодна, праз правакацыю — бойку.
Да гэтага Літва адмовіла яму ў пражыванні на тэрыторыі ЕС на працягу двух с паловай гадоў праз службу ў беларускім войску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.