Больш за 30 ператрусаў адбылося ў Беларусі па "справе ЕГУ"
ЕГУ / 34travel.me
Больш за 30 ператрусаў адбылося ў Беларусі па "справе ЕГУ", кажуць праваабаронцы "Вясны". Ператрусы праходзяць у выпускнікоў, студэнтаў і іншых датычных да ўніверсітэта людзей, а таксама іх родных.
Бацькоў вымушаюць звязвацца з дзецьмі, якія вучацца ў ЕГУ і жывуць у Літве, і прасіць тых адлічыцца і вярнуліся ў Беларусь. Ім даюць да 10 дзён на выключэнне з універсітэта. Сілавікі наўпрост кажуць — калі іх дзеці не адлічацца з ЕГУ, то паводле крымінальнай справы будуць затрыманыя іх бацькі. Вядома, што некаторыя сваякі студэнтаў ужо затрыманыя.
Пра тое, што рэжым Лукашэнкі прызнаў ЕГУ "экстрэмісцкай арганізацыяй", стала вядома 14 красавіка. Пад забарону трапілі нават сімволіка і атрыбутыка ўніверсітэта. Пасля таго, як Еўрапейскі гуманітарны ўнверсітэт абвясцілі ў Беларусі "экстрэмісцкай арганізацыяй", яго пакінулі каля сотні студэнтаў.