У жаночым чэмпіянаце Беларусі па футболе матч скончыўся з лікам 28:0
У жаночым чэмпіянаце Беларусі зафіксавалі вельмі буйны лік
Гэта была апошняя гульня тура вышэйшай лігі жаночага чэмпіянату краіны па футболе, у якой сустракаліся "Зорка-БДУ" і "Смаргонь". Аўтсайдар першынства быў разгромлены з лікам 0:28.
Ужо да перапынку гаспадыні засмуцілі суперніц 15 разоў. У другім тайме яны забілі яшчэ 13 мячоў. Пры гэтым сумарна 13 разоў у браму "Смаргоні" пацэліла расіянка Кацярына Фралова. Дзякуючы гэтаму яна ўзначаліла гонку бамбардзіраў.
Гэта самы буйны лік у жаночым чэмпіянаце краіны з 2013 года. Тады "Надзея-Днепр" перамагла "Вікторыю-86" з лікам 34:0.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.