У Чэхіі знайшлі невядомыя фрагменты Бібліі Скарыны
Фрагменты Бібліі Францыска Скарыны
У Чэхіі ў Празе знайшлі невядомыя фрагменты Бібліі Францыска Скарыны. Гэтыя аркушы былі ў вокладцы невядомай кнігі, піша беларускі даследчык Сяргей Кнырэвіч. Ён адзначае, што згаданыя фрагменты пражскай кнігі Быцця, выдадзенай Скарынам, "не былі нідзе ў скарыназнаўчай літаратуры апісаны".
Кнырэвіч будзе шукаць кнігу, у якой знайшлі фрагменты Бібліі, і высвятляць асобы яе ўладальніка ці майстра, які рабіў вокладку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.