Азаранка і Гаварцова прабіліся ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Ташкенце
Беларускія тэнісісткі Вольга Гаварцова і Вікторыя Азаранка выйшлі ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду на турніры ў Ташкенце. У другім крузе Гаварцова перамагла прадстаўніцу Люксембурга Анэ Крэмер — 2:6, 6:3, 6:2. За выхад у паўфінал яна пазмагаецца з брытанкай Кэйт О’Брайн, якая сёння перамагла мінчанку Анастасію Якімаву. — 6:3, 7:6.
Вікторыя Азаранка перайграла расіянку Яўгенію Радзіну — 6:4, 6:3, паведамляе “Прэсбол”.
Яшчэ адна беларуска Таццяна Пучак саступіла чацвёртаму нумару "пасеву" Алене Весніной з Расіі — 5:7, 4:6. Яна працягне барацьбу ў чвэрцьфінале парнага разраду, дзе выступае разам з расіянкай Анастасіяй Радзіонавай.