Азаранка на турніры ў Берліне абыграла Сакары

Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка / x.com/WTA

Вікторыя Азаранка на турніры WTA ў Берліне абыграла Марыю Сакары з Грэцыі — 6:4, 6:2. Гэта быў матч першага круга (1/16 фіналу). Ён працягваўся паўтары гадзіны.

Азаранка — 19-я ракетка свету, яе саперніца — 9-я.

Наступная саперніца беларускай тэнісісткі не такая моцная — Зейнеп Санмез з Турцыі, 157-я ў сусветным рэйтынгу.

Трэцяя ракетка свету Арына Сабаленка пачне свой выступ на турніры з 1/8 фіналу. Яе саперніца — Дар'я Касаткіна (14) з РФ. Іх паядынак прызначаны на 19 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі