Азаранка згуляе ў Мексіцы з украінскай тэнісісткай

Вікторыя Азаранка ў Гвадалахары

Вікторыя Азаранка ў Гвадалахары / twitter.com/WTAGuadalajara

Вікторыя Азаранка (23-я ў рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/16 фіналу турніру ў Гвадалахары (Мексіка). У стартавым паядынку яна абыграла амерыканку Робін Мантгомеры (144) — 6:1, 6:1. Наступная саперніца — украінка Даяна Ястрэмская (102-я ў сусветным рэйтынгу).

Раней Азаранка неаднаразова сустракалася з украінскімі тэнісісткамі. Але тая ж Марта Касцюк (як і Эліна Світоліна) не стала паціскаць ёй руку — ідзе вайна, РФ — агрэсар, а РБ — саюзнік расіян.

Ірына Шымановіч (160) прайграла ўжо свой першы матч у Гвадалахары. Яна саступіла Сторм Хантэр (157) з Аўстраліі — 3:6, 4:6. Раней у 1/16 фіналу выйшла Аляксандра Сасновіч (89), дзе сустрэнецца ў 11-й ракеткай свету Каралін Гарсія з Францыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі