Азербайджан не паставіць Беларусі нафту ў траўні
Больш за траціну запланаваных паставак з Азербайджана Беларусь атрымала ў першым квартале / Reuters
Азербайджанская нафтавая кампанія SOCAR не будзе пастаўляць нафту ў Беларусь у траўні з-за адсутнасці запыту з беларускага боку. Пра гэта паведамляе Sputnik Азербайджан са спасылкай на намесніка начальніка Дэпартамента па арганізацыі мерапрыемстваў і сувязях з грамадскасцю SOCAR Ібрагіма Ахмедава.
Нафта з Азербайджана не паступала ў Беларусь і ў красавіку.
— Наша супрацоўніцтва з Беларуссю па пастаўках нафты працягваецца. У той жа час, мы не парушаем міжнародных санкцый, — кажа Ібрагім Ахмедаў.
Магчыма, такая сітуацыя звязаная з тым, што Мазырскі НПЗ сыходзіць у чэрвені на рамонт. Раней планавалася, што гэта адбудзецца ў сярэдзіне траўня. Менавіта туды павінен паступіць 1 мільён тон азербайджанскай нафты ў 2021 годзе. З гэтага аб'ёму Беларусь імпартавала за першы квартал 360,1 тысяч тон нафты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.