"Ажыццяўляў палітычную дзейнасць": Максіма Галкіна прызналі "іншаагентам"

Максім Галкін / афіцыйны сайт артыста
Максім Галкін / афіцыйны сайт артыста

Коміка Максіма Галкіна прызналі "іншаагентам". Такое рашэнне прыняў Мінюст Расіі. Міністэрства сцвярджае, што Галкін вядзе палітычную дзейнасць і атрымлівае дапамогу ад замежнай крыніцы — Украіны.

Артыст, які з першага дня вайны выступае ў падтрымку Украіны, пракаментаваў новы "статус" у сваім instagram.

"Міністэрства юстыцыі, шчырасць і сумленнасць не аплачваецца ў прыстойных людзей, да якіх я, спадзяюся, належу. Я не прадаю сваё меркаванне і свае думкі і не купляю чужыя. Я гандлем сумленнем не займаюся", — заявіў артыст.

Па словах Галкіна, ён будзе працягваць жартаваць з расійскіх палітыкаў, як і раней — у межах права на працу.

"Гэтак жа, як і ў мяне ёсць права на свабоду слова, замацаванае ў Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, якую, напэўна, Міністэрства юстыцыі таксама павінна ахоўваць. Гэтую нашу Канстытуцыю, дзе свабода слова запісана як спрадвечнае права кожнага грамадзяніна. 29-ты, па-мойму, артыкул. Ну, вам лепш відаць", — кажа Галкін і падкрэслівае, што "іншаагентам" сябе не лічыць.

На пачатку сакавіка Максім Галкін разам з сям'ёй пакінуў Расію. У канцы жніўня яго жонка Ала Пугачова вярнулася дадому, іх дзеці пайшлі ў школу./299431


https://nashaniva.com/ru/299431
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі