Бабруйская бібліятэкарка хоча стаць прэтэндэнткай на прэзідэнцтва

Бібліятэкарка Святлана Грыцэнка — сябра аргкамітэту партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". У каментары Радыё "Свабода" яна заявіла, што разумее, якую адказнасць бярэ на сябе. Грыцэнка назвала сябе прыхільніцай "тэорыі малых спраў".



Паводле актывісткі, першае, што неабходна зрабіць апазіцыі перад прэзідэнцкімі выбарамі, — гэта змяніць падыходы да фармавання выбарчых камісіяў. У гэтым яна пераканалася, калі ўдзельнічала ў сёлетняй выбарчай кампаніі ў гарсавет.



Іншыя бабруйскія актывісты кажуць, што вылучылі Грыцэнку без надзеі на тое, што яна стане адзінай кандыдаткай ад апазіцыі ў 2015 годзе. Актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Юры Грынявецкі заяўляе, што бабруйскія дэмакраты сваім аб'яднаннем паказалі шлях да аб’яднання ўсіх дэмакратычных сілаў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі