Бацька ўкраінскага прэм’ера Януковіча быў паліцыянтам у Беларусі?

Чарговы скандал распачаўся ва Украіне напярэдадні пазачарговых парламенцкіх выбараў. “Аранжавыя” СМІ апублікавалі звесткі пра тое, што бацька прэм’ера Віктара Януковіча падчас вайны быў паліцыянтам у Беларусі. Прычым, сцверджанне гэтае падмацоўваецца дакументамі з беларускіх архіваў.

Паводле іх, Фёдар Уладзіміравіч Януковіч, 1923 года нараджэння, ураджэнец вёскі Янукі Віцебскай вобласці, на пачатку вайны дэзертыраваў з Чырвонай Арміі, служыў у паліцыі ў родных месцах, а пасля жыў на Украіне, дзе і быў арыштаваны ў 1949 годзе.

Урад Януковіча ў жорсткай форме абверг гэтыя звесткі, а віцэ-прэм’ер Дзмітрый Табачнік заявіў, што паліцыянтам падчас вайны мог быць бацька прэзідэнта Віктара Юшчанкі. Гэтую інфармацыю, у сваю чаргу, абверглі прадстаўнікі прэзідэнта Украіны.

Архіўны дакумент можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі