Бацькам матросаў з "Масквы" даюць падпісаць заявы пра смерць у выніку катастрофы

Бацькам матросаў з "Масквы" даюць падпісаць заявы пра смерць у выніку катастрофы

Бацькам матросаў тэрміновай службы з крэйсера "Масква" прапануюць падпісаць заявы, што іх сыны "памерлі ў выніку катастрофы". Пра гэта піша "Новая газета. Европа" са словаў дзвюх мацярок.

"Мне тэлефануюць і кажуць, што "ўжо тры сям'і падпісалі заяву, таксама прыходзьце напішыце, каб адразу ў суд, каб доўга не зацягвалі". Мяне нават не спыталі, ці гатовая я такую заяву падпісаць, што я добраахвотна прызнаю свайго сына загінулым... Нават не загінулым. Там напісана "памерлым у выніку катастрофы" і не прапісана, што ўдзельнік гэтай аперацыі", — кажа маці аднаго з матросаў.

13 красавіка ўкраінскія ўлады паведамілі, што па крэйсеры "Масква" нанесены ўдар дзвюма ракетамі "Нептун". На наступны дзень Мінабароны Расіі заявіла, што на караблі адбыўся выбух, але гэта, нібыта, здэтанаваў боекамплект. Пазней з'явіліся паведамленні, быццам крэйсер патануў падчас шторму, калі яго буксіравалі ў Севастопаль.

Дагэтуль Мінабароны Расіі прызнала толькі аднаго загінулага і 27 зніклых без вестак вайскоўцаў. Між тым журналісты "Новой газеты. Европа" ад бацькоў матросаў даведаліся прыблізна пра 40 загінулых. Колькасць параненых і эвакуяваных застаецца невядомай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі