Банк Масква-Мінск завяршае выплаты ўкладчыкам Дэльта-Банка

Банк Масква-Мінск завяршае выплаты укладчыкам Дэльта-Банка і гатовы працаваць з кліентамі ІнтэрПэйБанка.

Як інфармуе БЕЛТА, укладчыкам - фізічным асобам Дэльта Банка выплацілі 736,6 млрд рублёў, 52,1 млн долараў і 8,6 млн еўра. Па падліках банка, гэта прыкладна 95% абавязанняў Дэльта Банка перад фізічнымі асобамі. Абслужана 8312 чалавек, задаволена 22 326 патрабаванняў.

Па словах намесніка старшыні праўлення банка Масква-Мінск Аляксандра Валадзько, зараз ажыятажу сярод укладчыкаў Дэльта Банка няма. На мінулым тыдні прыходзіла па 60-100 чалавек у дзень. На пачатку выплат у сярэднім у банк прыходзілі па 600 кліентаў у дзень. Максімальная колькасць — 822 чалавекі ў дзень, кажа Валадзько.

Таксама банкір паведаміў, што банк Масква-Мінск атрымаў частку крэдытных дамоваў, якія Дэльта Банк заключыў з фізічнымі асобамі. Для больш як 15 тысяч крэдытаатрымальнікаў былі захаваныя ўсе ўмовы — аж да нумароў дамоў.

8 траўня стала вядома, што Нацбанк адклікаў банкаўскую ліцэнзію ў ІнтэрПэйБанка. Выплаты па яго ўкладах таксама будзе праводзіць банк Масква-Мінск. Па словах Валадзько, аб'ём гэтых сродкаў нязначны, таму нагрузка на Банк Масква-Мінск будзе нашмат меншай, чым ад Дэльта Банка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі