Банкаўскаса адпусцілі паводле загаду Лукашэнкі

Затрыманы ў Беларусі віленскі паліцыянт Лайманас Банкаўскас сказаў, што яго адпусцілі паводле загаду Аляксандра Лукашэнкі. Прынамсі так яму сказалі беларускія службоўцы, інфармуе тэлебачанне Lietuvos rytas. Па словах Банкаўскаса, яго запрасілі ў кабінет і афіцыйна зачыталі версію пра тое, што гэта добраахвотны жэст кіраўніка Беларусі.
 
Віленскі паліцыянт сцвярджае, што наркотыкі, за якія яго затрымалі, яму падсунулі. Банкаўскас збіраецца супрацоўнічаць з чыноўнікамі, якія будуць праводзіць унутранае расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі