Баранавіцкія ўлады захавалі афіцыйны статус філіі ТБМ

Сябры Таварыства беларускай мовы з Баранавіч дамагліся, каб іх філія мела афіцыйны статус і стаяла на ўліку ў гарвыканкаме. Нагадаем, што ў лютым гэтага года філіі ТБМ было адмоўлена ў юрыдычным адрасе мясцовым лясгасам (ім таварыства карысталася больш дзесяці гадоў), дзе змяніўся дырэктар. Перад філіяй паўстала рэальная пагроза яе скасавання. Але ўжо праз два тыдні знайшоўся чалавек, які даў згоду прадставіць юрыдычны адрас у сваім доме. Як распавёў старшыня філіі Віктар Сырыца, пытанне магло быць вырашанае яшчэ ў лютым, але ў Баранавіцкім гарвыканкаме з гэтым чамусьці не спяшаліся. Давялося зноў звяртацца пісьмова ў выканкам, прасіць дапамагчы ў вырашэнні праблемы старшыню ТБМ Алега Трусава.

20 красавіка Віктара Сырыцу запрасілі ў выканкам і ўручылі рашэнне аб пастаноўцы на ўлік Баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы па новым юрыдычным адрасе. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі