Барысаўскі БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі 2010 года
У суботу ў Бабруйску каманда Віктара Ганчарэнкі атрымала валявую перамогу над "Белшынай". Віншуем чэмпіёнаў! БАТЭ дастаткова было згуляць унічыю, каб забяспечыць сабе першае месца ў чэмпіянаце. Аднак першы тайм барысаўчане прайгралі "Белшыне" — 0:1. На 26-й хвіліне вызначыўся Лебедзеў. Пасля перапынку БАТЭ забіў тры мячы (Брэсан, 58-я, з пенальці, Бардачоў, 60-я, Няхайчык, 68-я) і забяспечыў сабе валявую перамогу.
БАТЭ стаў чэмпіёнам Беларусі ў сёмы раз і пяты год запар!
Тым часам, салігорскі "Шахцёр" не здолеў забіць у вароты гродзенскага "Нёмана". Больш таго, гаспадары поля прапусцілі гол у даданы арбітрам час і прайгралі — 0:1. У "Шахцёра" — срэбра чэмпіянату.
Цікава, што тэлеканал СТВ трансляваў не матчы ў Бабруйску і Салігорску, а гульню мінскіх і брэсцкіх дынамаўцаў. Яна скончылася перамогай мінчукоў з лікам 2:0 (Сатэра, 54-я хвіліна. Кісляк, 78-я, з пенальці). "Мінск" у гасцях перамог "Віцебск" — 3:1. Такім чынам, вызначэнне бронзавага прызёра чэмпіянату адкладзена на апошні тур. У "Мінска" 57 ачкоў, у мінскага "Дынама" — 56.
Баявой нічыёй 4:4 скончыўся матч наваполацкага "Нафтана" і сталічнага "Партызана". Госці двойчы выходзілі наперад (2:1 і 4:3), але пераможны лік не ўтрымалі. Ужо ў даданы арбітрам час Яцкевіч здабыў для "Нафтана" нічыю. У выніку, "Партызан" ужо дакладна развітваецца з вышэйшай лігай.
А вось завочная барацьба паміж гродзенскім "Нёманам" і жодзінскім "Тарпеда" працягнецца ў апошнім туры. У "Нёмана" цяпер 28 ачкоў, у "Тарпеда" пасля гасцявой перамогі над магілёўскім "Дняпром" (1:0) стала 25 ачкоў, каманда па-ранейшаму застаецца на перадапошнім месцы. Зусім верагодна, што якраз каманда Сяргея Гурэнкі згуляе ў стыкавых матчах з другой камандай першай лігі за права застацца ў вышэйшай лізе.
Матчы апошняга тура пройдуць 21 лістапада. У іх сустрэнуцца: "Партызан" — "Дняпро", "Мінск" — "Нафтан", "Нёман" — "Віцебск", БАТЭ — "Шахцёр", "Дынама" (Брэст) — "Белшына", "Тарпеда" — "Дынама" (Мінск).
Фота — bymedia.net, pressball.by