БАТЭ разграміў у Кубку Беларусі "Граніт" — 5:0
БАТЭ разграміў у матчы 1/8 фіналу футбольнага Кубка Беларусі мікашэвіцкі "Граніт" — 5:0. Паядынак прайшоў у пятніцу ў Барысаве на Гарадскім стадыёне. Два галы на рахунку Дзмітрыя Мазалеўскага, па адным забілі Міхаіл Гардзяйчук, Аляксандр Карніцкі і Ілья Алексіевіч. Адзначым, што першы тайм адгуляў Аляксандр Глеб. Паўторны матч прызначаны на 29 лістапада.
Каляндар усіх матчаў 1/8 фінала гл. тут.
Раней у чвэрцьфінал Кубка Беларусі ўжо выйшлі "Мінск", "Нафтан" і "Шахцёр".
Фота: fcbate.by