БАТЭ выйграў у кубкавым матчы ў "Тарпеда-БелАЗ" — 4:1
У сераду прайшлі два першыя матчы 1/2 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. БАТЭ на гарадскім стадыёне ў Барысаве абыграў "Тарпеда-БелАЗ" — 4:1. Два галы на рахунку Максіма Скавыша (адзін — з пенальці).
У іншым матчы "Шахцёр" выйграў у "Іслачы" — 1:0.
Паядынкі ў адказ пройдуць 5 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.