БАТЭ выйграў у "Нёмана" ў першым паўфінале Кубка Беларусі па футболе

БАТЭ выйграў у "Нёмана" ў першым паўфінале Кубка Беларусі па футболе

У першым паўфінальным матчы Кубка Беларусі футбалісты барысаўскага БАТЭ выйгралі ў гродзенскага "Нёмана". Гульня прайшла 18 красавіка на полі "Барысаў-Арэны". 

Ужо на 18-й хвіліне Мірка Іваніч вывеў гаспадароў наперад, а праз 10 хвілін Міхаіл Гардзяйчук павялічыў перавагу. Зрэшты, лік 2:0 да канца гульні так і не змяніўся.

Сёння таксама брэсцкае "Дынама" прымае ў сябе дома гасцей з магілёўскага "Дняпра". 

Сустрэчы ў адказ за выхад у фінал пройдуць 2 траўня ў Гродне і Магілёве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі