Байдэн у сваёй прамове ў Польшчы згадаў Беларусь

Джо Байдэн / pap.pl
Джо Байдэн / pap.pl

21 лютага Джо Байдэн у сваёй прамове ў Польшчы згадаў Беларусь. "Адважныя лідары апазіцыі і народ Беларусі працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю", — заявіў прэзідэнт ЗША. І згадаў, што такую ж барацьбу вядзе і народ Малдовы.

Але асноўная ўвага ў прамове Байдэна была прысвечана барацьбе Украіны супраць расійскай агрэсіі. "Украіна ніколі не стане ахвярай Расіі... Народ Украіны пераможа!", — заявіў амерыканскі прэзідэнт. Украінцы будуць атрымліваць падтрымку і ў далейшым. "Пуцін спадзяецца, што Захад стоміцца, але Захад не стоміцца!", — сказаў Джо Байдэн. Ён паабяцаў, што будуць прыцягнутыя да адказнасці ўсе, хто распачаў гэтую вайну і ўчыніў вайсковыя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасці. Пры гэтым падкрэсліў, што Захад "не імкнецца да знішчэння Расіі".

"Мы на баку святла, а не цемры. Вызвалення, а не прыгнёту. Свабоды, а не рабства", — падкрэсліў Байдэн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі