"Беларусь 1" сёння пакажа фільм пра вулічныя пратэсты

"Беларусь 1" сёння пакажа фільм пра вулічныя пратэсты

У панядзелак, 6 сакавіка, тэлеканал "Беларусь 1" пакажа дакументальны фільм пра нядаўнія вулічныя пратэсты ў Беларусі. Анансуецца, што гэта журналісцкае расследаванне, якое мае назву "Тэлефанаванне сябру". Яго пакажуць пасля "Панарамы" ў 21.45.

У анонсе фільма адзначаецца: "Сляды апошніх вулічных акцый у Беларусі вядуць за мяжу. Сенсацыйныя факты аб падрыхтоўцы, арганізацыі і фінансаванні сапраўдных арганізатараў пратэстаў... Што звязвае баевікоў у масках з расстрэламі на Інстытуцкай і спаленнем людзей у Адэсе".

Таксама быў згаданы апазіцыйны дзеяч Мікалай Статкевіч і яго паездка ў Кіеў на сустрэчу з "крымінальным бізнесменам".

Як вядома, сёлета ў Мінску і ў шэрагу іншых гарадоў краіны прайшлі несанкцыянаваныя вулічныя акцыі супраць "дэкрэта аб дармаедах". У іх узялі ўдзел тысячы чалавек. На мінулым тыдні пра гэтыя акцыі крытычна, але асцярожна выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Цяпер жа з'явіўся прапагандысцкі фільм.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі