Беларус абакраў краму на Смаленшчыне

Па гарачых слядах раскрылі злачынства праваахоўнікі ў Гагарынскім раёне Смаленскай вобласці Расіі.

Увечары 24 студзеня ў паліцыю звярнулася касірка адной з крамаў райцэнтра, перадае interfax.by. Яна заявіла, што некалькі хвілін таму невядомы мужчына забраў з касы ўсю наяўную выручку.

Смаленскія праваахоўнікі адразу выехалі на месца здарэння. У двары аднаго з бліжэйшых дамоў яны пабачылі чалавека, які адпавядаў апісання рабаўніка. Яго затрымалі і даставілі ў пастарунак. 26-гадовы жыхар беларускай Віцебшчыны пры гэтым быў нецвярозы.

Як інфармуюць праваахоўнікі, цяпер малады чалавек прызнаўся ў рабаванні. Вырашаецца пытанне, ці пачынаць на яго крымінальную справу.

Фота — ecoppolicesupply.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі