Беларусь аб’явіла тэндэр на закупку абсталявання для АЭС

Галоўнае патрабаванне — бяспека, даўгавечнасць і надзейнасць. На сённяшні дзень ёсць 2 патэнцыйныя пастаўшчыкі — Расія і Францыя, паведамляе тэлеканал АНТ.
Беларусь будзе працаваць з тым, хто прапануе найлепшыя ўмовы. Рэактар айчыннай АЭС павінен быць даўгавечным і мець усе самыя сучасныя ступені абароны.

Падчас правядзення тэндэру Беларусь не будзе арыентавацца па ўсіх камплектуючых толькі на адну дзяржаву.

Рэактар можа быць закуплены ў адной краіне, а перыферыя пастаўленая з іншых. Акрамя таго, ужо вядзецца праца па стварэнні дзяржаўнага органа, які будзе адказваць за бяспеку атамнай электрастанцыі.

Як паведамлялася раней, аснову гэтага органа могуць скласці літоўскія спецыялісты, якія застаюцца вольнымі пасля закрыцця Ігналінскай АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі