Беларусь адмовілася ад украінскай электраэнергіі на карысць расійскай
Беларусь пераарыентавалася на імпарт электраэнергіі з Расіі з-за нежадання купляць украінскую электраэнергію, якая зараз даражэйшая. Пра гэта паведаміў намеснік міністра паліва і энергетыкі Украіны Аляксей Шэберстаў.
Паводле яго словаў, зараз пастаўкі ўкраінскай электраэнергіі ў Беларусь адбываюцца нерэгулярна. Прычым закупаў беларускі ўрад лішкі электраэнергіі, якія каштавалі танней.
Зараз, у сувязі з кліматычнымі ўмовамі, Україна такімі лішкамі ўжо не валодае, адзначыў украінскі чыноўнік. У чэрвені Україна прыпыніла экспарт электраэнергіі ў Беларусь з-за дэфіцыта таннай атамнай электраэнергіі ўнутры краіны.
У той жа час Україна працягвае перамовы з нашай краінай па кантракце на другое паўгоддзе, паведамляе УНІАН.
Даведка “Еўрарадыё”:
Паводле кантракту, падпісанаму ў снежні 2006 года “Белэнерга” і “Укрінтэрэнерга”, у першым паўгоддзі ў Беларусь мусілі паставіць украінскай электраэнергіі ў аб’ёме 1,5 млрд кВт/г.
Аднак у студзені-траўні 2007 года Україна скараціла экспарт электраэнергіі ў Беларусі — на 23,9% — да 678,3 млн. кВт/г у параўнанні з 2006 годам. Летась Україна паставіла ў нашу краіну 2,5 млрд кВт/г альбо 24% агульнага аб’ёма экспарта ўкраінскай электраэнергіі.