Беларусь гатовая падпісаць Мытны кодэкс без выключэнняў

Беларусь гатовая падпісаць адзіны Мытны кодэкс без выключэнняў. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Еўдачэнка. Па словах чыноўніка, якія перадае БелаПАН, Мытны кодэкс, падпісаны 28 траўня ў Санкт-Пецярбургу прэм'ер-міністрамі Расіі і Казахстана, — гэта дакумент з выключэннямі.

Еўдачэнка прызнаў, што ў апошні час у Беларусі і Расіі з'явіліся сур'ёзныя рознагалоссі па пытаннях фармавання Мытнага саюзу. Ён адзначыў, што няма адзінай палітыкі па вывазных мытах, няма адзінага вывазнога мытнага тарыфу. І нават у Мытным саюзе пасля 1 ліпеня Расія дапускае мыты ва ўзаемным гандлі трох краін. Беларусь катэгарычна нязгодная з гэтым, заявіў чыноўнік.

Нагадаем, што 11 чэрвеня ў Маскве павінна адбыцца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Дзмітрыем Мядзведзевым. На ёй будуць абмяркоўвацца перспектывы Мытнага саюзу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі