Беларусь хоча вярнуць статус спецзапрошанага ў ПАСЕ без усялякіх умоваў

Беларусь разлічвае на ўзнаўленне статусу спецыяльна запрошанага ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы без усялякіх умоваў. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Барыс Батура. Як нагадвае "Інтэрфакс", у лістападзе ў ПАСЕ адбудзецца паседжанне па беларускім пытанні. Як паведамлялася раней, статус адмыслова запрошанага ў ПАСЕ для Беларусі можа быць размарожаны, калі афіцыйны Мінск зробіць пэўныя крокі да ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне і прадставіць апазіцыю ў парламенцкай дэлегацыі ў ПАСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі