Беларусь і Расія рыхтуюць агульную базу "невыязных" грамадзян

Агульную базу "невыязных" грамадзян рыхтуюць беларускія і расійскія праваахоўныя органы. Пра гэта сёння піша расійская газета "Новые Известия". Выданне спасылаецца на прадстаўнікоў беларускіх уладаў, якія пацвердзілі, што такі праект рэалізуецца.  Такім чынам тыя грамадзяне нашай краіны, што патрапілі ў "беларускі" спіс "невыязных" не змогуць больш выязджаць за мяжу праз Расію. Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, цяпер "вырашаюцца пытанні па тэхнічным баку забяспячэння гэтай справы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі