Беларусь і Ўкраіна пераходзяць на разлікі ў рублях і грыўнах

Беларусь і Ўкраіна пераходзяць на разлікі ў нацыянальных валютах. Гэта робіцца ў мэтах скарачэння выдаткаў пры экспартна-імпартных аперацыях. Для распрацоўкі пэўных прапаноў пры міжурадавай беларуска-ўкраінскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве будзе створаная працоўная група. Пра пераход на ўзаемаразлікі ў нацыянальных валютах вялося і раней. Аднак з прычынаў палітычнага і эканамічнага характару гэты прынцып быў мала задзейнічаны, перадае БелТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі