Беларусь можа пасылаць сваіх вайскоўцаў за мяжу, але гэтага не плануе
Беларусь не плануе ў бліжэйшы час ўдзельнічаць у міратворчых акцыях за межамі краіны. Пра гэта заявіў міністр абароны нашай краіны Леанід Мальцаў. Паводле яго словаў, калісьці будуць створаныя пэўныя ўмовы для ўдзелу
беларусаў у такіх аперацыях, але калі гэта адбудзецца, ён не стаў
удакладняць.
Аднак ужо сёння беларускія вайскоўцы маглі б служыць за мяжой у якасці міратворцаў.
"Вядома, гэта прадугледжана заканадаўствам", - кажа кіраўнік прэс-службы Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык. Аднак, ці былі ўжо падобныя прапановы, невядома.
Нагадаем, ва Узброеных сілах нашай краіны ўжо цяпер існуе міратворчая рота, якая праходзіць падрыхтоўку паводле адаптаваных праграмаў Арганізацыі аб'яднаных нацый.